Страчаная спадчына: 7 руін Беларусі, якія ўражваюць сваім размахам

|

Культурная праграма

|

Аўтар:   34travel

|

  4495

Страчаная спадчына: 7 руін Беларусі, якія ўражваюць сваім размахам

На жаль, часта архітэктурная спадчына, якая дайшла да нашых дзён, апынаецца вельмі крохкай – успомні хаця б нядаўнюю гісторыю з касцёлам у Зембіне. Сабралі некалькі паўразбураных выбітнасцяў Беларусі, да якіх варта ставіцца з асаблівай асцярожнасцю.  

 

Бабруйская крэпасць

Бабруйск, Магілёўская вобласць
53.135783, 29.241553

Адну з галоўных гістарычных выбітнасцяў Бабруйска пабудавалі ў 1810 годзе па самых перадавых тэхналогіях таго часу. Крэпасць займае вялізную тэрыторыю на беразе Бярэзіны: для будавання такога значнага комплексу давялося знесці жылыя хаты, пару палацаў, мясцовую ратушу, цэрквы, касцёлы і старажытнейшую крэпасць. Новая фартэцыя павінна была даць адпор напалеонаўскім войскам – і гэтаму заданню яна выдатна дала рады. Тым не менш, хоць у суровай бітве крэпасць і выстаяла, час узяў свае: цяпер ад крэпасці засталіся толькі руіны.

 

 

 

Троіцкая царква

Бярозавец, Карэлічскі район, Гарадзенская вобласць
53.523323, 26.168939

Руіны Троіцкай цэрквы ў невялікай вёсцы Бярозавец на беразе ракі Сэрвач – мабыць, адны з самых прыгожых у Беларусі: толькі зірні на гэтыя далікатныя аркі! Першая драўляная царква тут з'явілася ў 1863 годзе, але ўжо праз пару дзясяткаў гадоў – да пачатку ХХ стагоддзя – на яе месцы пабудавалі мураваны храм. Праўда, перыпетыі гісторыі не дазволілі пабудове дайсці да нашых дзён у першапачатковым выглядзе: будынак быў разбураны падчас Першай сусветнай. Вось гэта старое фота дае ўяўленне пра тое, як царква выглядала ў свае лепшыя гады.

 

 

 

Касцёл святога Антонія

Княжыцы, Магілёўскі раён
53.974658, 30.152085

Касцёл святога Антонія ў Княжыцах – велічны помнік віленскага барока – пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя як частка манастырскага комплексу дамініканцаў. Манастыр зачынілі пасля паўстання 1830-31 гадоў, а храм – пасля паўстання Каліноўскага. Тады будынак перадалі Маскоўскаму патрыярхату праваслаўнай царквы – і, вядома ж, упрыгожылі «цыбулькамі». Як царква Аляксандра Неўскага храм прастаяў да 1965 года, пакуль не быў канчаткова зачынены савецкімі ўладамі. З той пары пабудова паступова разбураецца – хоць і дагэтуль уражвае сваім размахам.

 

 

 

Манастыр картэзіянцаў

Бяроза, Брэсцкая вобласць
52.533290, 24.959889

З 1617 года мястэчка Бяроза належала шляхецкаму роду Сапегаў. Казімір Сапега – сын канцлера ВКЛ Льва Сапегі – уклаў у развіццё горада кругленькую суму. На яго сродкі тут у 1648 годзе пачалі будаваць велізарны комплекс картэзіянскага манастыра. Праца над праектам зацягнулася на 40 гадоў, затое ў выніку быў збудаваны практычна «горад у горадзе» – з тоўстымі сценамі, здольнымі вытрымаць гарматныя ўдары, прасторным унутраным дваром, уласным садам і велічным барокавым касцёлам. Усё змянілася пасля таго ж паўстання 1830-31 гадоў: манастыр зачынілі, манахаў выслалі, у келлях змесцавалі расійскіх салдатаў, а яшчэ пазней – разабралі пабудовы на цэглу. Сёння ад некалі самага багатага манастыра ВКЛ засталіся толькі руіны. У 2015 годзе заязную браму адрэстаўравалі па малюнку Напалеона Орды.

 

 

 

Сядзіба Дамейка

Сітцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць
54.914062, 27.538365

Мястэчка Сітцы ўпершыню згадваецца ў XVII стагоддзі: тады тут стаяў замак, які належаў Яну Бжастоўскаму. Пазней Бжастоўскія вырашылі перабудаваць замак у палацава-паркавы ансамбль. У 1798 годзе маёнтак выкупіў Тадэвуш Дамейка (дзядзька Ігната). Калі палац Бжастоўскіх згарэў (захаваліся толькі калоны), сын Тадэвуша Аляксандр пабудаваў на тэрыторыі маёнтка драўляную сядзібу з аранжарэяй і зімовым садам. Праўда, гэты будынак таксама згарэў – у 1944 годзе сядзібу спалілі партызаны. Усе выпрабаванні лёсу перажыла толькі барокавая брама, якая нядрэнна захавалася да нашых дзён.

 

 

 

Быхаўскі замак

Быхаў, Магілёўская вобласць
53.518022, 30.259480

Быхаўскі замак, які пабудавалі з каменя ў 1619 годзе (да гэтага ўмацавання былі драўлянымі), уваходзіў у топ самых магутных абарончых збудаванняў ВКЛ і бараніў радзіму ад варожых нападак у кучы розных войн. Цяпер ад нязломнай некалі крэпасці засталіся толькі руіны, якія нават трохі аднавілі – адбудавалі наноў дзве бакавыя вежы.

Непадалёк ад замка знаходзіцца быхаўская сінагога – яшчэ адзін будынак з гісторыяй. 
Яшчэ напачатку XX стагоддзя, калі ў Быхаве жыла вельмі шматлікая габрэйская грамада, сінагога была дзейнай. А пабудавалі яе аж у 1620 годзе – і захаваўся будынак выдатна, нават нягледзячы на сваю закінутасць. Звярні ўвагу на архітэктуру будынка: гэта абарончая пабудова з круглай вежай з байніцамі і таўшчэзнымі сценамі – па два метры. Напэўна, гэта і дапамагло быхаўскай сінагозе перажыць усе нягоды XX стагоддзя.

 

 

 

Сядзіба Грабоўскіх

Дзікушкі, Лідскі раён, Гарадзенская вобласць
53.627018, 25.027437

Дзікушкі вядомыя яшчэ з XVI стагоддзя – тады селішча належала князю Жыгімонту. Пазней маёнтак прыдбаў суддзя Рафаіл Грабоўскі: з яго падачы ў Дзікушках пабудавалі каменную царкву і адкрылі карчму. У пачатку ХХ стагоддзя маёнтак перайшоў да Аляксандра Мінейкі, пры якім тут адбудавалі неакласічную сядзібу. Пасля Другой сусветнай у будынку змясцілі мясцовую калгасную кантору, а пазней – вясковы клуб і бібліятэку. Сёння ад сядзібы засталіся толькі руіны з магутнымі калонамі (якія, дарэчы, некалі адмыслова заказвалі з Вільні) і некалькі гасбудынкаў.

 

Фото: Palasatka

|

Культурная праграма

Аўтар:   34travel

  4495

hand with heart

САМЫЙ ПРОСТОЙ СПОСОБ ПОМОЧЬ 34travel

Если хочешь отблагодарить 34travel за своевременную новость о распродаже лоукостера, большой гайд или подсказки по части заведений, то проще всего сделать это через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

8 месцаў, дзе жылі знакамітыя беларусы і беларускі мінулага

Расказваем, куды паехаць, каб дакрануцца да гісторыі.

Чаму варта наведаць музей маляванкі?

Дзіўныя гісторыі, якія стаяць за ўнікальнай калекцыяй.

Як праходзіць служба ў самым таямнічым храме Беларусі?

Храм, які адчыняе дзверы толькі раз на год.

Народная культура: Музеі пад адкрытым небам непадалёк ад Менска

Крохкая спадчына драўлянай архітэктуры.

«Абняць неабдымнае»: глядзім на беларускія пейзажы Віктара Грамыкі

Пейзаж з вышыні птушынага лёту.

Як адсвяткаваць Каляды з павагай да традыцый?

Адаптуем практыкі продкаў да сённяшняга дня.

Цяпер на галоўнай

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Як прайшоў Юраўскі карагод – унікальны абрад сустрэчы вясны

Паказваем, як абрад са спісу ЮНЕСКА выглядае сёння.

Едзем на захад ад Менска: старадаўнія сядзібы і велічныя храмы

Пабадзяцца ля разбураных сцен, палюбавацца храмамі і адшукаць круглае возера.

Афіша Беларусі: Куды пайсці ў траўні?

Архаічныя абрады, вечары з музыкай, выставы і барахолка.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Застольны этыкет

Адкуль пайшлі розныя рытуалы і правілы.

Сезон адкрыты: 13 забегаў па Беларусі

Кожны нечым адметны.

Сардэчна запрашаем: самыя прыгожыя брамы Беларусі

Раскошныя парталы, якія сустракаюць наведвальнікаў старажытных сядзібаў, манастыроў і цэлых гарадоў.

Паказаць больш Паказаць больш