Штучны інтэлект трохі змяніў беларускія помнікі архітэктуры. Ці пазнаеш ты іх?

|

Культурная праграма

|

Аўтар:   34travel

|

  5622

Мы папрасілі штучны інтэлект трохі «павядзьмарыць» над выявамі вядомых беларускіх выбітнасцяў: недзе ажурныя барокавыя вежы змяніліся вострымі гатычнымі шпілямі, а недзе з'явіліся няісныя элементы дэкору. Правер: ці пазнаеш ты помнікі архітэктуры ў такім выглядзе? А калі пройдзеш тэст да канца – убачыш арыгінальныя фота славутасцяў і зможаш параўнаць іх з творчасцю ШІ.

Што гэта за архітэктурны помнік?

Старт!

1. Пачнем з простага. Што гэта за замак?

Вядома! Гэта легендарны Мірскі замак, які пачалі будаваць яшчэ ў XVI стагоддзі.

Ну не. Гэта легендарны Мірскі замак, які пачалі будаваць яшчэ ў XVI стагоддзі.

Далей!

2. А гэту 400-гадовую фартэцыю пазнаеш нават з фэйкавай вежкай?

Так! Гэта замак Радзівілаў-Кішак у Любчы, які рэстаўруецца ўжо шмат гадоў.

Міма. Гэта замак Радзівілаў-Кішак у Любчы, які рэстаўруецца ўжо шмат гадоў.

Далей!

3. Да якого строгага абарончага храма ШІ дамаляваў мудрагелісты барочны франтон?

Дакладна. Пазнаць яго можна па характэрным нішам на фасадзе.

Дакладна. Пазнаць яго можна па характэрным нішам на фасадзе.

Далей!

4. Гэты шэдэўр неаготыкі нядаўна адчыніў дзверы пасля рэстаўрацыі. Атрымалася не зусім так, як на фота.

Правільна! Рамантычны палац з 12 вежамі вырас у Косава, калі тутэйшымі землямі распараджаўся Вандалін Пуслоўскі.

А вось і не! Гэта рамантычны палац Пуслоўскіх у Косава з 12 вежамі.

Далей!

5. Ажурныя шмат'ярусныя вежы гэтага храма з багатай гісторыяй змяніліся на суровыя гатычныя. Што гэта за месца?

Безумоўна. Гэта Сафія – выдатны ўзор віленскага барока.

Не то. Гэта Сафія – выдатны ўзор віленскага барока.

Далей!

6. А тут на месцы сціплай беласнежнай вежы ШІ намаляваў зусім неверагодны шпіль. Падказка: храм знаходзіцца зусім побач з Менскам.

Менавіта так! Гэта храм у Заслаўлі, які першапачаткова ўзвялі як кальвінісцкі збор.

Не. Гэта храм у Заслаўлі, які першапачаткова ўзвялі як кальвінісцкі збор.

Далей!

7. У паралельным свеце гэта малая базыліка магла бы выглядаць так. Пазнаеш?

У кропку. Гэта барокавы храм у Будславе, адзін з трох у Беларусі з ганаровым тытулам малой базылікі.

Не. Гэта барокавы храм у Будславе, адзін з трох у Беларусі з ганаровым тытулам малой базылікі.

Далей!

8. ШІ творча пераасэнсаваў выгляд адной знакамітай руіны – што за яна?

Клас! Гэта насамрэч Наваградскі замак, які адносіцца да часу, калі го́рад быў адным з самых уплывовых у Вялікім княстве Літоўскам.

Не ў гэты раз. Гэта Наваградскі замак, які адносіцца да часу, калі го́рад быў адным з самых уплывовых у Вялікім княстве Літоўскам.

Далей!

9. Якая гатычная пахавальня з падачы штучнага інтэлекту стала яшчэ гатычней?

Ага! Містычную пахавальню Рэйтанаў у Грушаўцы цяжка з нечым зблытаць.

Не тое. ШІ дадаў трохі гатычных элементаў да без таго суровай пахавальні Рэйтанаў у Грушаўцы.

Далей!

10. А тут замест класічнага порціка з калонамі з'явіўся раскошны барокавы партал. Пазнаеш сядзібу?

Тая самая! Кажуць, менавіта тут быў напісаны знакаміты паланэз.

Не тое. Гэта сядзіба ў Залессі, дзе, кажуць, быў напісаны знакаміты паланэз.

Далей!
Яшчэ раз!

 

Фота: palasatka

|

Культурная праграма

Аўтар:   34travel

  5622

hand with heart

САМЫЙ ПРОСТОЙ СПОСОБ ПОМОЧЬ 34travel

Если хочешь отблагодарить 34travel за своевременную новость о распродаже лоукостера, большой гайд или подсказки по части заведений, то проще всего сделать это через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Тэст: ці разбіраешся ты ў архітэктуры Беларусі?

14 падступных пытанняў.

Тэст: хто ты з беларускае шляхты?

Шукаем soul mate з падручнікаў гісторыі.

9 помнікаў архітэктуры Беларусі, выстаўленыя на продаж

Знікомая спадчына.

Цяпер на галоўнай

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Як прайшоў Юраўскі карагод – унікальны абрад сустрэчы вясны

Паказваем, як абрад са спісу ЮНЕСКА выглядае сёння.

Едзем на захад ад Менска: старадаўнія сядзібы і велічныя храмы

Пабадзяцца ля разбураных сцен, палюбавацца храмамі і адшукаць круглае возера.

Афіша Беларусі: Куды пайсці ў траўні?

Архаічныя абрады, вечары з музыкай, выставы і барахолка.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Застольны этыкет

Адкуль пайшлі розныя рытуалы і правілы.

Сезон адкрыты: 13 забегаў па Беларусі

Кожны нечым адметны.

Паказаць больш Паказаць больш