Гісторыя мастацтва Беларусі. Усе падкасты 34travel

|

Падкасты

|

Аўтар:   34travel

|

  1324

Гісторыя мастацтва Беларусі. Усе падкасты 34travel

Падводзім вынікі праекта пра беларускае мастацтва, які мы стварылі разам з МТС. На нашым сайце і іншых платформах вышлі ўсе восем выпускаў арт-падкасту. Атрымаўся цэлы курс, праслухаўшы які ад пачатку да канца, можна скласці ўяўленне пра тое, што адбывалася на беларускай арт-сцэне ад старажытных часоў да сучаснасці. Абірай цікавую табе тэму ці слухай усе выпускі запар, у працэсе абавязкова глядзі на карціны, пра якія ідзе гаворка, атрымай натхнення на паход у музей ці падарожжа па маршрутах Напалеона Орды.

 

Ад старажытных абразоў да сармацкіх партрэтаў  

Старажытныя артэфакты, фрэскавыя роспісы, велічныя партрэты гордых шляхцічаў і дэтэктыўная гісторыя пра знойдзеныя ў склепе скарбы – усё гэта ў першым выпуску нашага падкаста. Дзе на беларускіх абразах знайсці нацыянальны арнамент? Чаму для сарматаў быў так важны рыцарскі партрэт, а памерлая жонка на падвойным партрэце выглядае шчаслівейшай і прыгажэйшай за жывую? Каб даведацца на ўсе адказы, цісні на play. 

 

 
 

Прыгоды барока і класіцызму  
 
Большая частка XVIII стагоддзя была мірным часам: працуюць мануфактуры, з'яўляюцца тэатры, моладзь атрымлівае адукацыю ў школах манаскіх ордэнаў. Ну а ў культуры пануе барока – стыль, для якога характэрныя пачуццёвасць і раскоша. На тэрыторыі Беларусі гэты стыль меў свае асаблівасці: напрыклад, cармацкае барока. На змену яму прыходзіць класіцызм: стыль, які сваёй выразнай геаметрыяй павінен быў дапамагчы чалавеку і самому стаць гарманічнейшым. Зрэшты, барока так проста не здаецца! Багатыя храмы, парадныя партрэты і новыя сістэмы планіроўкі гарадоў – пра ўсё гэта расказваем у падкасце.

 

 

 

Сапраўдныя рамантыкі  
 
У гэтым выпуску падарожнічаем праз XIX стагоддзе – час рамантызму і вялікіх узрушэнняў. А яшчэ гаворым пра трох важных мастакоў гэтай эпохі: Івана Хруцкага, Напалеона Орду і Станіслава Жукоўскага. Хруцкі акрамя знакамітых нацюрмортаў пісаў яшчэ і незвычайныя партрэты. Напалеон Орда пражыў жыццё сапраўднага героя сваёй эпохі: сядзеў у турме за ўдзел у таемным таварыстве, удзельнічаў ў паўстанні, збягаў ў Парыж, сябраваў з Міцкевічам і Шапэнам – а потым вярнуўся на радзіму і праводзіў час у падарожжах, дакументуючы ў сваіх малюнках архітэктуру і гістарычныя месцы Беларусі, Украіны і Польшчы. А Станіслаў Жукоўскі стварыў жанр мемарыяльнага пейзажу і ўнікальныя выявы інтэр'ераў.

 

 

 

Мастакі з Беларусі ў Парыжы 
 
Мастакі Парыжскай школы з Беларусі заслужана праславіліся на ўвесь свет – і мы вырашылі прысвяціць ім асобны выпуск. Спынімся на двух галоўных героях і, мабыць, самых вядомых мастаках – ураджэнцах Беларусі: гэта Марк Шагал і Хаім Суцін. Жыццё кожнага з іх было падобнае да займальнага фільма з непрадказальнымі паваротамі: тут і войны, і пераезды, і каханне з першага позірку на ўсё жыццё, і нечаканы шчаслівы білет, калі амерыканскі мільянер раптам купляе некалькі дзясяткаў карцін малавядомага мастака. І, вядома, пагаворым пра самі гэтыя карціны і пра тое, што робіць іх асаблівымі.

 

 

 

Супрэматызм 
 
У пятым выпуску расказваем пра новы кірунак у авангардным мастацтве XX стагоддзя – супрэматызм – і пра тое, як яго развівалі мастакі з Беларусі. Казіміра Малевіча, бадай, ведаюць усе, незалежна ад стаўлення да супрэматызму, а мы ў гэтым выпуску хочам спыніцца на менш вядомых імёнах. Гэта Ілля Чашнік, які распрацоўвае супрэматычны дызайн для посуду і шпалер, Давід Якерсон, які кажа новае слова ў скульптуры, і Надзя Лежэ – мастачка з маленькай беларускай вёскі, якая ў сваім жыцці з лёгкасцю пераступала любыя межы і стэрэатыпы.

 

 

 

Мастакі-падарожнікі 
 
Адпраўляемся дарогамі Беларусі разам з мастакамі-падарожнікамі. На пачатку дваццатага стагоддзя яны хадзілі ад вёскі да вёскі і прапаноўвалі сялянам за ежу і начлег прыўнесьці крыху прыгажосці ў паўсядзённасць – намаляваць дыван. Яны не атрымалі прызнання пры жыцці, але цяпер мы захапляемся іх працамі і талентам. Гэта Язэп Драздовіч і Алена Кiш. Час ім выпаў няпросты: Першая сусветная вайна, рэвалюцыя, далучэнне Заходняй Беларусі да БССР, Другая сусветная вайна… І вось пасярод галодных і ваенных гадоў, падчас арганізацыі калгасаў і ўдарных будоўляў гэтыя летуценнікі ствараюць свае ўласныя светы з жыхарамі іншых планет або райскімі жывёламі.

 

 

 

Шэдэўры савецкага часу 
 
Адкідаем стэрэатыпы пра сумны сацрэалізм і шукаем у ім сапраўдныя шэдэўры. Асаблівую ўвагу звернем на двух мастакоў: Міхаіла Савіцкага і Мая Данцыга. Абодва ў юным узросце заспелі вайну, абодва вучыліся ў адных і тых жа інстытутах, абодва пражылі доўгае і насычанае творчае жыццё. Але працы іх зусім розныя па настроі: драматычныя лёсы людзей у аднаго і аптымістычныя гарадскія пейзажы ў другога. У іх карцінах няма халоднай, штучнай пампезнасці і параднасці, але ёсць эмацыйнасць, настрой і ўважлівасць да чалавека.

 

 

 

Эксперыменты і пошук 

У заключным выпуску серыі падкастаў вывучаем неафіцыйнае мастацтва і творчы пошук мастакоў другой паловы XX стагоддзя. У 70-я і 80-я гады існавала ня толькі афіцыйнае мастацтва ў духу сацрэалізму. Шматлікія мастакі адыходзілі ад яго, пускаючыся ў сьмелыя эксперыменты з колерам, формай і кампазіцыяй. Адным з такіх мастакоў стаў Ізраіль Басаў: ён паказаў непарадны бок савецкага горада і экзістэнцыйнае існаванне чалавека ў йім. На жаль, прызнання пры жыцці ён так і не атрымаў. Ну а ў 80-х у беларускае мастацтва прыходзяць перформанс і хэпенінг, постмадэрнізм і канцэптуалізм. Легендарная мастачка таго часу – Людміла Русава, якая вывучала мову перформансу яшчэ жа таго, як гэтае слова стала звыклым у нашым лексіконе.

 
 
Падкаст даступны на іншых платформах: 

Apple Podcasts  /  Castbox.fm  /  Google Podcasts  /  Яндекс.Музыка  /  Spotify 

 

Фота: palasatka

 

Гэта праект зроблены пры падтрымцы МТС

ООО «ЭфСиБи Бел» УНП 193185741

|

Падкасты

Аўтар:   34travel

  1324

hand with heart

САМЫЙ ПРОСТОЙ СПОСОБ ПОМОЧЬ 34travel

Если хочешь отблагодарить 34travel за своевременную новость о распродаже лоукостера, большой гайд или подсказки по части заведений, то проще всего сделать это через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Падкаст пра беларускую гастраномію: Застольны этыкет

Адкуль пайшлі розныя рытуалы і правілы.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Супы

Якія існуюць варыянты прыгатавання халадніку і чым адметны беларускі боршч?

Падкаст пра беларускую гастраномію: Хлеб

Як хлеб здабыў усеагульную пашану?

Падкаст пра беларускую гастраномію: Шляхецкія прысмакі

Распавядаем, што елі на першае, другое і дэсерт нашы заможныя продкі.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Калядны стол

Новы выпуск падкаста – адмыслова да святочнага стала. 

Падкаст пра беларускую гастраномію: Кароткая гісторыя дранікаў

Новы падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.

Цяпер на галоўнай

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Як прайшоў Юраўскі карагод – унікальны абрад сустрэчы вясны

Паказваем, як абрад са спісу ЮНЕСКА выглядае сёння.

Едзем на захад ад Менска: старадаўнія сядзібы і велічныя храмы

Пабадзяцца ля разбураных сцен, палюбавацца храмамі і адшукаць круглае возера.

Афіша Беларусі: Куды пайсці ў траўні?

Архаічныя абрады, вечары з музыкай, выставы і барахолка.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Застольны этыкет

Адкуль пайшлі розныя рытуалы і правілы.

Сезон адкрыты: 13 забегаў па Беларусі

Кожны нечым адметны.

Паказаць больш Паказаць больш