Як гучыць твая краіна? Усе падкасты 34travel пра гарады Беларусі

|

Падкасты

|

Аўтар:   34travel

|

  1183

Як гучыць твая краіна? Усе падкасты 34travel пра гарады Беларусі

Падводзім вынікі другога сезона падкастаў пра Беларусь, якія 34travel стварае разам з МТС. Сёлета мы вырашылі прагуляцца па абласных цэнтрах і невялікіх, але важных гарадах Сінявокай, каб паслухаць, што за гісторыя стаіць за кожным з іх. Вось што ў нас атрымалася.

 

Вiцебск  

Горад трох рэк і пяці пагоркаў, ушанаваны Маркам Шагалам. Ад зараджэння паселішча да мастацкай рэвалюцыі Малевіча, ад поўнай анігіляцыі ў час Другой сусветнай да культурнай тусоўкі нашых дзён, ад «Славянскага базару» да «Чердачка».

 

 

 

Гомель 

У Гомелі можна запаволіцца і даверыцца плыні, пашпацыраваць па старадаўніх вуліцах і раскошных парках, а ўвечары зазірнуць на пастаноўку сучаснага тэатра або завіснуць у модным бары. Мы прагартаем шматвяковы летапіс яго жыцця – поўны гераічных старонак і цяжкіх выпрабаванняў, паназіраем за мерным бегам Сожа і ўбачым сучасны твар горада – малады, смелы і дзёрзкі.

 

 

 

 

Гродна

Гродна – гэта месца, у якое хочацца прыязджаць зноў і зноў. Сюды цягнуцца студэнты, рамантыкі, турысты і ўсе тыя, каму хочацца расправіць крылы і адчуць сябе юнымі і свабоднымі. Мы пройдземся па старадаўніх касцёлах і замках і адчуем, што тут кожны камень прасякнуты гісторыяй.

 

 

 

 

Брэст 

Летась Брэст з размахам адгуляў 1000-годдзе – такім шаноўным узростам у Беларусі могуць пахваліцца ўсяго некалькі гарадоў і мястэчак. Фактычна ўся гісторыя горада – гэта чарада разбуральных войнаў з кароткімі перыядамі зацішша. Тут умеюць жыць і дзейнічаць сёння, але не забываюць пра тое, што адбывалася на гэтых землях у папярэднія стагоддзі. У Брэсце ўважліва і ашчадна ставяцца да памяці, да ваеннай гісторыі і да ацалелай спадчыны, захоўваюць старыя традыцыі і ствараюць новыя.

 

 

 

 

Магілёў 

Пераносімся ў рок-н-рольны Магілёў. Прапануем выправіцца ў аўдыяпадарожжа па старадаўніх вуліцах і зацішных набярэжных, каб зразумець, чым дыхае горад цяпер, і дакрануцца да векавой гісторыі гэтага месца, пачуць колькі важных легенд і адчуць пульсацыю той самай крэатыўнай энэргіі, якая адрозьнівае Магілёў ад іншых гарадоў.

 

 

 

 

Навагрудак 

Узгоркі Навагрудка часта ахутаныя туманам, а разам з ім – таямнічай імглой векавых легенд. Горад не проста памятае сваю гісторыю ды з вялікім задавальненнем распавядае пра яе і мясцовым, і заезджым. Ён жыве сваімі паданнямі і паказвае ўласным прыкладам, як шчыльна дыханне мінулых эпох сплятаецца з сучаснасцю.

 

 

 

 

Тураў

Сярод непралазных балот і лясоў Палесся, на беразе наравістай Прыпяці, тут тварылася сапраўдная магія і вяршылася гісторыя. Мы прагуляемся па Тураўскім лузе ды паспрабуем разглядзець куліка-марадунку. Затрымаемся на Замкавай гары, каб адчуць моц стагоддзяў і ўявім, якія вялікія справы дзеяліся ў гэтых мясцінах шмат стагоддзяў таму. Загаварым з местачкоўцамі, каб з першых вуснаў пачуць усе таямнічыя легенды – і паверым у іх.

 

 

 

 

Пiнск

Мы выправімся шпацыраваць па старым цэнтры – паўз багатыя барочныя ансамблі ды шляхетныя палацы, паназіраем за мернай плынню Піны, а ўвечары зойдзем на пастаноўку «Пінскай шляхты» ў мясцовы драматычны тэатр. Гэты горад ведае сабе кошт і не спрабуе нікога пераймаць. Ён памятае розныя эпохі – і піша сваю гісторыю проста цяпер.

 

 

 

 

Бабруйск 

Бабруйск не самы папулярны ў турыстычным сэнсе горад Беларусі – а дарма: таямніцы і легенды, мноства помнікаў архітэктуры розных стыляў, дзіўныя гісторыі мінулага і атмасфера прабеглага месца робяць падарожжа ў горад на Бярэзіне вельмі напаўняльным і насычаным. Бабруйск з тых гарадоў, чый шарм заўважыш, магчыма, не адразу. Але калі зможаш разглядзець сціплае абаянне гэтага ўтульнага горада – ён западзе табе ў душу надоўга – а можа быць і назаўжды.

 

 

 

 

Полацк 

У гісторыі Беларусі Полацк – гэта калыска культуры і дзяржаўнасці. Сцены святой Сафіі далі старт нацыянальнаму дойлідству, а постаць Францыска Скарыны стала пачаткам беларускай кніжнай культуры. Полацк Рагвалода памятае першыя крокі дзяржаўнасці і нават міжнароднай эканомікі – тыя самыя крокі, зробленыя на шляху «з варагаў у грэкі». У рэшце рэшт, менавіта тут, на Полаччыне, Рагнеда і Еўфрасіння бралі справы ў свае рукі яшчэ задоўга да першай хвалі фемінізму. Гэта горад асветы, але і горад цудаў. Таму што на яго троне княжыў Усяслаў Чарадзей, а над загадкай Барысавых камянёў дагэтуль б'юцца гісторыкі.

 

 

 

 

Слуцк 

Аўдыяшпацыр па горадзе, які на працягу ўсёй сваёй доўгай гісторыі перажываў шмат хваляванняў, але з любой калатнечы выходзіў з годнасцю. Слуцк можа расказаць нямала займальных гісторый: пра свае перамогі, дасягненні і мясцовых жыхароў, партрэтам якіх – месца ў падручніках.

 

 

 

Усе выпускі можна паслухаць на:
Soundcloud    /   Apple Podcasts    /   Google Podcasts   /   Castbox 

 

 Усе выпускi in English

 

Саунддызайн: Plato Sound. Фото: palasatka, murmurash, tatiantaty

 

 

Гэты матэрыял зроблены пры падтрымцы МТС.

 

 

|

Падкасты

Аўтар:   34travel

  1183

hand with heart

САМЫЙ ПРОСТОЙ СПОСОБ ПОМОЧЬ 34travel

Если хочешь отблагодарить 34travel за своевременную новость о распродаже лоукостера, большой гайд или подсказки по части заведений, то проще всего сделать это через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Падкаст пра беларускую гастраномію: Хлеб

Як хлеб здабыў усеагульную пашану?

Гісторыя мастацтва Беларусі. Усе падкасты 34travel

Беларуская арт-сцэна ад старажытных часоў да сучаснасці.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Шляхецкія прысмакі

Распавядаем, што елі на першае, другое і дэсерт нашы заможныя продкі.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Застольны этыкет

Адкуль пайшлі розныя рытуалы і правілы.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Калядны стол

Новы выпуск падкаста – адмыслова да святочнага стала. 

Падкаст пра беларускую гастраномію: Супы

Якія існуюць варыянты прыгатавання халадніку і чым адметны беларускі боршч?

Цяпер на галоўнай

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Як прайшоў Юраўскі карагод – унікальны абрад сустрэчы вясны

Паказваем, як абрад са спісу ЮНЕСКА выглядае сёння.

Едзем на захад ад Менска: старадаўнія сядзібы і велічныя храмы

Пабадзяцца ля разбураных сцен, палюбавацца храмамі і адшукаць круглае возера.

Афіша Беларусі: Куды пайсці ў траўні?

Архаічныя абрады, вечары з музыкай, выставы і барахолка.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Застольны этыкет

Адкуль пайшлі розныя рытуалы і правілы.

Сезон адкрыты: 13 забегаў па Беларусі

Кожны нечым адметны.

Паказаць больш Паказаць больш