6 ідэй для восеньскіх падарожжаў па Беларусі

|

Культурная праграма

|

Аўтар:   34travel

|

  6180

6 ідэй для восеньскіх падарожжаў па Беларусі

Накідалі некалькі месцаў, якім восень асабліва пасуе. Таму што кароткі светлавы дзень і халаднаваты вецер – не нагода спыняць падарожжы па Беларусі. 


Музей Багдановіча ў Ракуцёўшчыне
 

 

У Ракуцёўшчыне знаходзіцца музей Максіма Багдановіча – вядома, не выпадкова. Аднойчы Максім прыязджаў сюды пагасцяваць да братоў Луцкевічаў, і гэта быў першы яго візіт у Беларусь. Тут паэт правёў два летнія месяцы і напісаў некалькі знакавых вершаў, так што для больш поўнага эфекту бяры з сабой у дарогу зборнік «Вянок» (цыкл «Старая Беларусь» быў створаны менавіта ў Ракуцёўшчыне). На наш погляд, цяпер найлепшы час, каб наведаць музей: ты толькі паглядзі, якімі фарбамі ўсё тут ззяе ў верасні-кастрычніку. Апроч таго, вось тут мы распавядалі, куды яшчэ можна заехаць у тым раёне, калі захочацца зрабіць вандроўку больш насычанай.

 Чытай яшчэ: Музеі на вольным паветры недалёка ад Мінска   

 

 

Музей Міцкевіча ў Завоссі
 

 

Працягваючы тэму музеяў вялікіх паэтаў, прапануем зганяць у Завоссе – у радавую сядзібу Міцкевічаў. Тут у 1798 годзе нарадзіўся Адам Міцкевіч і правёў першыя некалькі гадоў жыцця. Складаныя перыпетыі лёсу маёнтка адлюстраваныя ў паэме «Пан Тадэвуш», па апісаннях з гэтай жа паэмы аднаўлялі інтэр'еры і гаспадарчыя будынкі, калі пад канец 1990-х рыхтавалі музей да адкрыцця.

 Чытай яшчэ: Ішкалдзь, Мір і возера Свіцязь за адну паездку  

 

 

Экасцежка «Блакітныя азёры»

 

 

«Блакітныя азёры» – гэта цэлы прыродны комплекс, узгорысты і азёрны заказнік, адно з самых прыгожых месцаў Беларусі. Знаходзіцца на тэрыторыі заказніка можна толькі на прызначаных для шпацыраў экасцежках: ёсць маршруты на 4 і 7 кіламетраў – выбірай, на колькі хопіць сіл. У любым выпадку шпацыр атрымаецца вельмі прыгожы.

 Чытай яшчэ: 10 экасцежак Беларусі   

 

 

Масты
 

 

Калі яшчэ не бываў(-ла) у Мастах – самы час! Там ты ўбачыш найдаўжэйшы падвесны мост у Беларусі – ажно 193 метры. Раскошныя краявіды Нёмана ідуць камплектам. У ваколіцах Мастоў таксама ёсць што паглядзець: там і суровыя неагатычныя касцёлы, і дзівосная драўляная спадчына. Карацей, лаві цэлы маршрут.

  Чытай яшчэ: Едзем у Масты і ваколіцы  

 

 

Балота Ельня

 

 

Класіка восеньскіх падарожжаў па Беларусі. Наведванне самага вялікага балота Беларусі ўвосені – гэта вельмі асаблівы і амаль містычны досвед. Усе колеры быццам ярчэюць, пад нагамі спеюць журавіны, а краявід робіцца падобным да іншай планеты: калі ў верасні зямля будзе залатой, то ў кастрычніку ўжо амаль пунсовай. Самы просты варыянт пабачыць балота – прайсці экалагічную сцежку «Азяраўкі-Ельня», усяго два кіламетры па камфортным драўляным насціле – а ўражанняў на год наперад. Больш падрабязны маршрут шукай тут.

 Читай яшчэ: Ад Ельні да вадаспада на рацэ Вята – маршрут па паўночнай Беларусі  

 

 

Флер’янова

 

 

Сядзібу Бохвіцаў пабудавалі тут у 1870 годзе. Калісьці тут любілі тусавацца і шпацыраваць па ўнікальным садзе і Эліза Ажэшка, і Уладзіслаў Рэймант, і іншыя знакамітыя дзеячы. Звярні ўвагу на незвычайную архітэктуру пабудовы: да масіўнага драўлянага дома прылягае прыгажэнны неагатычны франтон з чырвонай цэглы. Дзесяць гадоў таму сядзібу выкупілі неабыякавыя жыхары: цяпер яны самастойна аднаўляюць сядзібу і ладзяць экскурсіі.


Фота: palasatka

|

Культурная праграма

Аўтар:   34travel

  6180

hand with heart

САМЫЙ ПРОСТОЙ СПОСОБ ПОМОЧЬ 34travel

Если хочешь отблагодарить 34travel за своевременную новость о распродаже лоукостера, большой гайд или подсказки по части заведений, то проще всего сделать это через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

У Нацмузеі – выстава беларускага касцюма. Чаму яе абавязкова варта наведаць?

«Анталогія прыгажосці».

Час спяваць! Гукаем вясну так, каб яна дакладна прыйшла

Як беларусы гукалі вясну раней і якія абрады ты можаш паўтарыць сёння?

Кальвінcкія зборы Беларусі – чым яны ўнікальныя?

Разглядаем старажытныя помнікі: тыя, што захаваліся да нашых дзён, і тыя, што былі страчаныя.

Куды пайсці ў Менску ў чэрвені? Афіша івэнтаў

Шэкспір, Батсад і беларускі фальклор.

6 цікавых беларускіх музеяў, якія варта наведаць

Унікальныя старадаўнія артэфакты і традыцыйная культура.

Цяпер на галоўнай

Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

Міфалогія старажытнага беларуса, якую можна назіраць ужывую.

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Як прайшоў Юраўскі карагод – унікальны абрад сустрэчы вясны

Паказваем, як абрад са спісу ЮНЕСКА выглядае сёння.

Едзем на захад ад Менска: старадаўнія сядзібы і велічныя храмы

Пабадзяцца ля разбураных сцен, палюбавацца храмамі і адшукаць круглае возера.

Афіша Беларусі: Куды пайсці ў траўні?

Архаічныя абрады, вечары з музыкай, выставы і барахолка.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Застольны этыкет

Адкуль пайшлі розныя рытуалы і правілы.

Сезон адкрыты: 13 забегаў па Беларусі

Кожны нечым адметны.

Паказаць больш Паказаць больш