Як праходзіць служба ў самым таямнічым храме Беларусі?

|

Культурная праграма

|

Аўтар:   34travel

|

  6206

Як праходзіць служба ў самым таямнічым храме Беларусі?

Раз на год вёсачка Дубок Астравецкага раёна робіцца пунктам прыцягнення пілігрымаў з навакольных селішчаў – і не толькі. У першую нядзелю ліпеня ў лясной драўлянай капліцы праходзіць дзіўная служба, ці, як яе тут называюць, «фэст». Сёлета фатографка 34travel Кася palasatka пабачыла ўнікальную падзею на свае вочы.


З гісторыі

Гэтыя мясціны лічыліся сакральнымі яшчэ ў дахрысціянскія часы: рэгіён быў важным паганскім цэнтрам. Тое ж пацвердзілі раскопы, якія ў 1857 годзе праводзіў тут Канстанцін Тышкевіч: тады ля ўзгоркаў у ваколіцах Жодзішак знайшлі старажытныя свяцілішчы. А падчас экспедыцый ХХ стагоддзя археолагі зрабілі выснову, што пахаванні ў мясцовых курганах адносяцца да пачатку-сярэдзіны XIII стагоддзя.

Назву вёска Дубок атрымала, вядома, дзякуючы цяністым дубовым гаям. Дарэчы, у вёсцы захаваўся велізарны дуб-волат (54.668187, 26.365805), які дакладна мог бы шмат што расказаць пра гісторыю вёскі.

 

 

Драўляны храм (54.668514, 26.367579, Google Maps) – узор народнага дойлідства з падмуркам з валуноў і зрубам з бярвёнаў – жыхары вёскі ўзвялі ў 1928 годзе проста ў дуброве. У 1929 годзе храм асвяцілі як касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Касцёл упрыгожвае драўляная скульптура Ісуса, а на даху ўзвышаецца каваны крыж з народнымі матывамі. Знадворку ля касцёла ўсталяваны 40-кілаграмовы звон: яго прывезлі з Катавіцаў у 1934 годзе.

Звярні ўвагу на незвычайны дэкор: ля ўваходу ў капліцу прыбітыя драўляныя анімалістычныя маскі – просты напамін пра старажытныя вераванні. Інтэр’ер ляснога касцёла ўпрыгожваюць дубовымі галінкамі – усё гэта робіць храм вельмі «прыродным». Яшчэ адна цікавая дэталь – камень ля ўваходу, у якім назапашваецца дажджавая вада. Мясцовыя жыхары расказваюць, што раней, калі шмат хто хадзіў басанож, камень быў патрэбны для таго, каб вернікі маглі памыць ногі перад тым, як заходзіць у храм.

 

 

Прыкладна ў той жа час – каля 1936 года – з'явіліся сем станцый Марыянскай кальварыі. Кальварыяй каталікі называюць архітэктурныя кампазіцыі (напрыклад, капліцы ці скульптуры), якія робяцца месцам паломніцтва. Звычайна іх месцяць на ўзгорках, паўтараючы Хросны шлях Хрыста па вуліцах Ерусаліма. Марыянскую кальварыю асвяцілі ў 1936 годзе: тады на свята сабраліся некалькі тысяч вернікаў. З той пары штопершую нядзелю ліпеня пілігрымы збіраюцца ля храма ў Дубку, каб аддаць даніну павагі нябеснай апякунцы і падзякаваць стваральнікам кальварыі.

Кажуць, падчас таго самага першага фэсту ў 1936 годзе была моцная залева – і з тае пары гэта стала традыцыяй: добрае надвор'е ў першую нядзелю ліпеня здараецца нячаста.

 


Як усё адбываецца?

Фэст пачынаецца на вуліцы перад касцёлам – храм проста не можа змясціць усіх удзельнікаў. Правесці службу жыхары вёскі запрашаюць ксяндзоў з навакольных парафій – аднойчы на фэст прыязджаў нават святар з Любліна. Служба доўжыцца каля гадзіны і часам суправаджаецца песнямі пад акардэон.

 

 

 

 

 

 

Пасля службы ўдзельнікі фэсту адпраўляюцца ў хросны ход па станцыях Марыянскай кальварыі працягласцю каля трох кіламетраў. Пачынаецца ўсё ў драўляным касцёле, далей дэлегацыя накіроўваецца да яшчэ адной лясной капліцы (54.674316, 26.362202, Google Maps) – гэтым разам каменнай пахавальні. Яшчэ адзін пункт – крыніца «Ля багіні» (54.677603, 26.356020, Google Maps). Гэта грот, упрыгожаны беласнежнай статуяй Панны Марыі: мясцовыя вераць, што крыніца мае гаючыя ўласцівасці, таму затрымліваюцца тут даўжэй, каб набраць вады. Потым пілігрымы праходзяць праз браму Марыянскай кальварыі (54.677991, 26.344467). Іншыя станцыі маршруту – драўляныя крыжы.

 


Як дабрацца і што паглядзець паблізу?

Вёска Дубок (54.668514, 26.367579) знаходзіцца ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці – прыкладна за 150 км ад Менска. Каб трапіць на службу, падарожжа трэба запланаваць на першую нядзелю ліпеня, а каб зірнуць на касцёл звонку, прагуляцца ўздоўж Віліі па станцыях кальварыі і набраць вады з гаючай крыніцы – у хоць які час.

Падарожжа ў Дубок выдатна спалучаецца з наведваннем іншых хайлайтаў раёна: можна ўбачыць, напрыклад, драўляны касцёл у Данюшаве, Троіцкі касцёл у Жодзішках ці знакамітыя храмы ў Гервятах, Солах і Міхалішках.

 

 

Photo: Palasatka (Katsiaryna Syramalot)

|

Культурная праграма

Аўтар:   34travel

  6206

hand with heart

САМЫЙ ПРОСТОЙ СПОСОБ ПОМОЧЬ 34travel

Если хочешь отблагодарить 34travel за своевременную новость о распродаже лоукостера, большой гайд или подсказки по части заведений, то проще всего сделать это через Ko-fi. Всего пара кликов, никаких регистраций, комиссий и подписок.

ЗАКИНУТЬ МОНЕТКУ

Чытай таксама

Гайд па стылі: едзем глядзець беларускую готыку і неаготыку

Контрфорсы, нервюры ды іншая прыгажосць.

9 помнікаў архітэктуры Беларусі, выстаўленыя на продаж

Знікомая спадчына.

Штучны інтэлект трохі змяніў беларускія помнікі архітэктуры. Ці пазнаеш ты іх?

Правер, наколькі добра ты памятаеш, як выглядаюць славутасці.

Самыя містычныя месцы ў Беларусі: 8 дзівосных легенд

 Захапляльныя гісторыі пра прывідаў, цмокаў і пандаў.

Пазнай беларускі храм па вежы – (складаны!) тэст

Правер, як добра ты ведаеш беларускія святыні.

Час спяваць! Гукаем вясну так, каб яна дакладна прыйшла

Як беларусы гукалі вясну раней і якія абрады ты можаш паўтарыць сёння?

Цяпер на галоўнай

Забытая Беларусь: славутасці, якіх ужо няма

Спадчына, памяць пра якую застаецца толькі на малюнках.

Месца тыдня: Лынтупы

Касцёл, сядзіба і старыя могілкі.

Маршрут па беларускім Палессі: едзем у Пінск і ваколіцы

Унікальныя музеі народнай культуры, мясціны Напалеона Орды, загадкавыя пахавальні.

Як прайшоў Юраўскі карагод – унікальны абрад сустрэчы вясны

Паказваем, як абрад са спісу ЮНЕСКА выглядае сёння.

Едзем на захад ад Менска: старадаўнія сядзібы і велічныя храмы

Пабадзяцца ля разбураных сцен, палюбавацца храмамі і адшукаць круглае возера.

Афіша Беларусі: Куды пайсці ў траўні?

Архаічныя абрады, вечары з музыкай, выставы і барахолка.

Падкаст пра беларускую гастраномію: Застольны этыкет

Адкуль пайшлі розныя рытуалы і правілы.

Сезон адкрыты: 13 забегаў па Беларусі

Кожны нечым адметны.

Сардэчна запрашаем: самыя прыгожыя брамы Беларусі

Раскошныя парталы, якія сустракаюць наведвальнікаў старажытных сядзібаў, манастыроў і цэлых гарадоў.

Паказаць больш Паказаць больш